Вібрыруючыя панэлі – пераўтваральнікі энэргіі ветру

vibro

Як паказалі дасьледчыкі з унівэрсытэту Корнэла (ЗША), электрычную энэргію можна атрымліваць ад ветру ня толькі з дапамогай вялізарных турбін. Яны распрацавалі падвясныя панэлі, элемэнты якіх вібрыруюць пад дзеяньнем ветру, амаль як лісьце дрэваў. Для працы такіх панэляў дастаткова нават лёгкага брызу. (more…)

Новы рэкорд электрамабіля: 1000 км на адным зарадзе

elmob

Адным з недахопаў электрамабіля эксперты часта называюць прывязанасьць да электраразэткі. Каб пераканаць такое меркаваньне ў адваротным, японскі клюб аматараў электрамабіляў вырашыў досьледным шляхам устанавіць, на колькі кілямэтраў прабегу хопіць аднаго зараду акумулятару. (more…)

«Незалежныя» прыпынкі грамадзкага транспарту

sp1

У Сан-Францыска ідзе рэалізацыя праекту, у ходзе якога ў горадзе будзе ўсталявана 1100 энэрганезалежных прыпынкаў грамадзкага транспарту. Бюджэт праекту – 300 мільёнаў даляраў, ажыцьцявіць яго плянуюць за 4 гады. (more…)

На французскай АЭС адбылася аварыя

tricastin

У Францыі на АЭС у Трыкастане адбылася аварыя, у выніку якой нармальнае функцыянаваньне станцыі было парушана. Аб гэтым паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters са спасылкай на заяву энэргетычнай кампаніі EDF, якая кіруе станцыяй. (more…)

Праз 5 год агульная магутнасьць выпускаемых у сьвеце сонечных панэляў дасягне 42 гігават

043

У бягучым 2009 годзе сусьветыя аб’ёмы вытворчасьці сонечных панэлей для генэрацыі электрычнасьці ўзрастуць на 56% у параўнаньні з мінулым годам. Сумарная магутнасьць усіх фотаэлектрычных панэляў, зробленых ў гэтым годзе, дасягне 17 гігават. (more…)

раскрутка сайта