Новы рэкорд электрамабіля: 1000 км на адным зарадзе

elmob

Адным з недахопаў электрамабіля эксперты часта называюць прывязанасьць да электраразэткі. Каб пераканаць такое меркаваньне ў адваротным, японскі клюб аматараў электрамабіляў вырашыў досьледным шляхам устанавіць, на колькі кілямэтраў прабегу хопіць аднаго зараду акумулятару.

У экспэрымэнце прымалі ўдзел фургон Daihatsu Mira з літый-іённай батарэяй магутнасьцю 74 кВт·гадз і экіпаж у складзе 17 пілётаў, якія зьмянялі адзін аднаго за рулём на працягу 27,5 гадзінаў.

У лістападзе мінулага году зараду акумуляару экспэрымэнтатарам хапіла ўсяго на 552 кілямэтры, але пры гэтым былі знойдзены «вузкія месцы», ліквідацыя якіх дазволіла б расьцягнуць энэргію акумулятару на большую адлегласьць. Так, стандартныя крэслы былі заменены на сядзеньні з вуглеплястыку, а завадзкая гума саступіла месца пакрышкам з мінімальным супраціўленьнем качэньню.

У выніку да поўнага сканчэньня зараду батарэі аўтамабіль здолеў пераадолець 997 км пры сярэдняй хуткасьці перамяшчэньня 50 км/гадз. Тым часам асабліва песымістычныя экспэрты ўказваюць на адсутнасьць у свабодным продажы літый-іённых батарэй магутнасьцю 74 кВт·гадз з-за іх непамерна высокага кошту. Акрамя таго, адзначаецца, што рэкорд быў усталяваны шмат у чым дзякуючы таму, што стыль язды на закрытым палігоне моцна адрозьніваецца ад таго, як машына кіруецца ў рэальных умовах