Будаўніцтва дзьвюх малых ГЭС плянуецца пачаць у Менску ў дадзеным годзе

Будаўніцтва дзьвюх малых ГЭС плянуецца пачаць у Менску ў дадзеным годзе – на вадасховішчы Дразды і Мінскай станцыі аэрацыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік аддзелу энэргетыкі Мінгарвыканкаму Анатоль Лаўнічук на паседжаньні мэрыі. Паседжаньне было прысьвечана выкананьню ў сталіцы мерапрыемстваў па энэргазьберажэньню ў 2009 і 2010 гадах у сувязі з патрабаваньнямі Дырэктывы №3.
Анатоль Лаўнічук адзначыў, што ў горадзе пытаньнем выкарыстаньня альтэрнатыўных крыніц энэргіі надаецца вялікая ўвага. На аб’ектах Вілейска-Менскай воднай сыстэмы эксплюатуюцца 4 малыя ГЭС сумарнай магутнасьцю 2145 кВт. У прыватнасьці, на гідравузлах Вілейскага і Заслаўскага вадасховішчаў, помпавай станцыі №6 і на вадасховішчы ТЭЦ-2. Сумарная выпрацоўка электраэнэргіі малымі ГЭС у мінулым годзе склала каля 12,4 млн.кВт·гадз. Частка яе выкарыстоўваецца на ўласныя патрэбы, а лішак прадаецца ў энэргасыстэму гораду. У траўні дадзенага году ўведзена ў эксплюатацыю малая ГЭС на вадазборы Менскай ТЭЦ-3.
Доля электраэнэргіі, што выпрацоўваецца малымі ГЭС, у агульным аб’ёме электраэнэргіі сталіцы нязначная (менш за 1%). Аднак будаўніцтва новых аб’ектаў дазволіць амаль на 100% задзейнічаць гідраэнэргетычны рэсурс Вілейска-Менскай воднай сыстэмы. Акрамя таго, выкарыстаньне ўзнаўляльных крыніц энэргіі пры вытворчасьці электраэнэргіі дазваляе зьнізіць выкіды ў атмасфэру і. адпаведна, нагрузку на экалёгію.
Кіраўнік аддзелу энэргетыкі Мінгарвыканкаму падкрэсьліў, што КУП «Мінскводаканал» зьяўляецца даным з самых буйных камунальных прадпрыемстваў, і спажывае найбольшы аб’ём электраэнэргіі, і эфэкт ад энэргазьберагальных мерапрыемстваў павінен быць адпаведным. У мінулым годзе за кошт такіх праэктаў зэканомлена 3,2 тыс. т. умоўнага паліва, што дазволіла зьнізіць энэргаспажываньне на 6,2% у параўнаньні з узроўнем 2008 году. На выкананьне мерапрыемстваў па энэргазьберажэньню накіравана 10,5 млрд. беларускіх рублёў. На бягучы год заплянавана 7 праэктаў. Найбольш маштабны – будаўніцтва біягазавых установак на збудаваньнях ачысткі каналізацыйных стокаў гораду аўстрыйскай кампаніяй Strabag.
Крыніца: БЕЛТА
