«Незалежныя» прыпынкі грамадзкага транспарту

У Сан-Францыска ідзе рэалізацыя праекту, у ходзе якога ў горадзе будзе ўсталявана 1100 энэрганезалежных прыпынкаў грамадзкага транспарту. Бюджэт праекту – 300 мільёнаў даляраў, ажыцьцявіць яго плянуюць за 4 гады.
Навошта ўвогуле на прыпынках транспарту электрычнасьць? Так, у мінулым адзіным спажыўцом электрычнасьці на прыпынках былі ліхтары. Усталяваныя на прыпынках сонечныя батарэі выпрацоўваюць электрычнасьць для сілкаваньня пунктаў доступу Wi-Fi, а таксама інфармацыйных экранаў, дысплэяў на сьвятлодыёдах для адлюстраваньня раскладу руху і маршрутаў аўтобусаў. Згадзіцеся, сучасны сьвет мае і большыя патрэбы – той жа доступ у інтэрнэт на прыпынках. Але і кошт кожнага такога прыпынку – каля 30 тысяч даляраў.
гады.
Мяркуецца, што прыпынкі на сонечных батарэях здолеюць выпрацоўваць больш электрычнасьці, чым будуць спажываць, а лішак энэргіі будзе перадавацца ў гарадзкія электрычныя сеткі.
