Сонечныя электрастанцыі: Сонечныя сажалкі

Самым танным спосабам улоўліваньня сонечнай энэргіі зьяўляецца стварэньне штучных вадаёмаў – сонечных сажалак. Такія электрастанцыі вельмі эфэктыўныя ў паўднёвых краінах, напрыклад у Ізраілі.
Штучны вадаём часткова запаўняюць расолам (вельмі салёнай вадой), па-над якім знаходзіцца прэсная вада. Шчыльнасьць расолу значна вышэйшая, таму ён застаецца на дне і з верхнім пластом амаль ня зьмешваецца. Сонечныя промні без перашкод праходзяць праз прэсную ваду, але паглынаюцца расолам і ператвараюцца ў цеплыню. Верхні пласт дзейнічае як ізаляцыя і не дазваляе ніжняму астываць. Іншымі словамі, у сонечных сажалках выкарыстоўваецца той самы прынцып, што і ў шклярніцах, толькі зямля і шкло замененыя адпаведна расолам і прэснай вадой.
Гарачы раствор солі затым выкарыстоўваюць для выпрацоўкі электрычнасьці. Ім награваюць вадкасьці з нізкай кропкай кіпеньня, якія ўжо ў якасьці пары прыводзяць у дзеяньне турбагенератары нізкага ціску. Паколькі сонечнай сажалка ўяўляе сабою высокаэфэктыўны цеплаакумулятар, з яе дапамогай можна атрымліваць энэргію бесперапынна нават ноччу.
