Сонечныя электрастанцыі: Парабалацыліндрычныя СЭС

Moody_Sunburst

Яшчэ адным распаўсюджаным тыпам сонечных электрастанцый, зьяўляюцца СЭС з парабалацыліндрычным канцэнтратарам. Канцэнтратар такой канструкцыі ўяўляе сабою парабалічнае люстра вялікай даўжыні (да 50 мэтраў). Такі канцэнтратар забясьпечвае ўзмацненьне шчыльнасьці сонечнага сьвятла да 100 разоў.

Канцэнтратар мацуюць на ферменнай канструкцыі, а ў фокусе парабалы ўстанаўліваюць альбо фотаэлектрычныя элементы, альбо даўгую трубку, па якой працякае цепланосьбіт. Часьцей за ўсё ў якасьці цепланосьбіта выкарыстоўваюць тэхнічнае масла з высокай тэмпературай кіпеньня. Пасьля праходжаньня ўсяго шляху па трубцы, цепланосьбіт награваецца да тэмпературы 300-390 °C, а затым у цеплаабменных апаратах аддае цеплыню вадзе, якая ўжо ператвараецца ў пару і паступае на турбагенератар. Для зніжэньня цеплавых згубленьняў трубку-прымальнік можа акрыжаць празрыстая шкляная трубка.

Як правіла, такія ўстаноўкі ўключаюць у сябе аднавосевыя альбо двухвосевыя сыстэмы сачэньня за Сонцам. У рэдкіх выпадках яны зьяўляюцца стацыянарнымі. Звычайна такія электрастанцыі маюць магутнасьць ад 10 да 100 МВт і могуць працаваць да 6-7 гадзінаў за кошта акумуляванай цеплыні. Аднак кошт электрычнасьці, выпрацаванай такімі сыстэмамі вышэйшы за кошт электраэнэргіі, атрыманай на вежавых і талеркавых электрастанцыях. Гэта тлумачыцца адносна нізкай канцэнтрацыяй сонечнага выпраменьваньня парабалічным люстрам.

Найбуйнейшым праэктам парабалацыліндрычных СЭС зьяўляецца электрастанцыя, якая будуецца зараз у Арызоне ў ЗША. Гэтая электрастанцыя пачне працаваць на поўную магутнасьць толькі ў 2011 годзе і будзе выпрацоўваць ажно 280 МВт электраэнэргіі.

ariz-csp