Сонечныя электрастанцыі: Фотагальванічныя СЭС

Клясычным і самым распаўсюджаным тыпам сонечных электрастанцый зьяўляюцца электрастанцыі на аснове фотагальванічных модулей. У адрозьненьне ад СЭС іншых тыпаў, пераўтварэньне сонечнай энэргіі адбываеся непасрэдна ў электрычную, пазьбягаючы цеплавой. Таму ў такіх сыстэмах пры пэўных абставінах лягчэй кантраляваць згубленьні энэргіі.
У агульным выпадку фотагальванічная СЭС складаецца з вялікай колькасьці асобных модулей (фотагальванічных батарэй) рознай магутнасьці і выходных парамэтраў. Дадзеныя СЭС шырока ўжываюцца для энэргазабесьпячэньня як малых, так і буйных аб’ектаў – пачынаючы ад прыватных катэджаў да пансыянатаў, санаторыяў, прамысловых пабудоваў і невялічкіх мястэчкаў.
Асноўнай перавагай такіх электрастанцый зьяўляецца тое, што мантаваць фотабатарэі можна амаль паўсюды, нават на стрэхі і фасады будынкаў. Але ўсё ж для стварэньня электрастанцый вялікай магутнасьці выкарыстоўваюць спэцыяльна выдзеленыя тэрыторыі.
