Сонечныя электрастанцыі: Сонечныя талеркі (СЭС талеркавага тыпу)

thermal11

Сонечная электрастанцыя талеркавага тыпу – гэта адна ці некалькі асобных пабудоваў-модулей, вельмі падобных на талеркі, замацаваныя на апоры. Прынцып дзеяньня такіх электрастанцый супадае з прынцыпам дзеяньня спадарожнікавых талерак. Толькі ў выпадку спадарожнікавых талерак прымаюцца радыёхвалі, а ў выпадку электрастанцыі – сонечнае выпраменьваньне.
Кожны асобны модуль складаецца з апорны, на якую мацуецца ферменная канструкцыя прымальніка (ферма) і адлюстравальнік. Прымальнік знаходзіцца на пэўнай адлегласьці ад адлюстравальніка і на ім канцэнтруюцца адлюстраваныя промні Сонца. Адлюстравальнік мае форму спадарожнікавай талеркі і зьяўляецца альбо цэльным, альбо складаецца з некалькіх люстраў сфэрычнай формы, радыяльна разьмешчаных на ферме. Дыямэтры такіх «люстэркаў» дасягаюць двух мэтраў, а колькасьць, у залежнасьці ад магутнасьці модуля, дасягае некалькіх дзясяткаў.

Прымальнік таксама можа быць розных тыпаў. Гэта могуць быць звычайныя фотаэлектрычныя элементы, паглынальнікі для цеплавой турбіны, а можа стаяць і рухавік Стырлінга. У якасьці працоўнага рэчыва рухавіка Стырлінга звычайна абіраюць вадарод, альбо гелій. Рэкорд эфэктыўнасьці на такіх устаноўках з рухавіком Стырлінга складае 31,25% і быў дасягнуты ў 2008 годзе ў Гішпаніі на модулях паказаных на наступным малюнку.

Dish_Stirling_Systems_of_SBP_in_Spain

Такія электрастанцыя могуць складацца з аднаго аўтаномнага модуля, калі сілкуецца невялікі аб’ект, напрыклад звычайная хата. А можа складацца і з некалькіх дзясяткаў модулей, тады электрастанцыю падключаюць паралельна асноўнай электрасетцы.