Міні-ГЭС па прынцыпу водавароту

Аўстрыйскі вынаходнік Франц Цотлётэрэр (Franz Zotlöterer) з мястэчка Обэрграфэндорф (Obergrafendorf) прыдумаў незвычайную схему для малых ГЭС. Яго праект называецца «Тэхніка водавароту» (Wasserwirbeltechnik), а міні-ГЭС – «Гравітацыйна-водаваротная станцыя».
У мэтах пазьбяганьня адмоўных экалягічных наступстваў пры будаўніцтве плацінных міні-ГЭС вынаходнік прапанаваў частку плыні побач з берагам адводзіць у спэцыяльны канал, які накіроўваю ваду да плаціны.
Плаціна ўяўляе сабою бэтонны цыліндар, да якога вада даходзіць па датычнай і абрушваецца ў цэнтры ў глыбіню. Так у цэнтры цыліндру ўтвараецца водаварот, які і закручвае турбіну. Гэты тып міні-ГЭС найбольш аптымальны для электрастанцый магутнасьцю да 150 кВт. Добры ККДз зьяўляецца пачынаючы з перападу вышыняў 0,7 м.
ККДз пераўтварэньня энэргіі падаючай вады ў такой міні-ГЭС у ток дасягае 73%. Экспэрымэнтальны ўзор, усталяваны на ручаі, выпрацаваў звыш 50 МВт·гадз электрычнасьці пры працоўным перападзе вышынь вады 1,3 м і расходзе 1 куб.м/сек. Максымальная электрычная магутнасьць такой міні-станцыі дасягае 9,5 кВт.
Пры дзеяньні такой міні-ГЭС хуткасьць абарачэньня турбіны і для рыбы, што патрапіла ў водаварот, лопасьці кола не нясуць небясьпеку. Да таго ж, лопасьці не расьсякаюць ваду, а паварочваюцца сынхронна з водаваротам.
Яшчэ адным экалягічным плюсам дадзенага праекту зьяўляецца перамешваньне ў водавароце забруджвальнікаў і добрая аэрацыя вады, што спрыяе інтэнсіўнай працы мікраарганізмаў, якія ачышчаюць яе натуральным чынам.
Водаварот, які ўтвараецца ў міні-ГЭС, спрыяе тэрмарэгуляцыі ў вадаёме – павялічаная плошча кантакту вады з паветрам прыводзіць да яе ахаладжэньня летам, а зімой ГЭС працягвае працаваць пад лёдам. Найбольш шчыльная вада імкнецца да цэнтру водавароту, па краям цыліндру ўтвараецца ледзяная корка, што выступае ў ролі ўцяпляльніка, які не дае занадта моцна ахалоджвацца цэнтру.
Кошт пробнага ўзору міні-ГЭС склала 75 тысяч даляраў.
