Вібрыруючыя панэлі – пераўтваральнікі энэргіі ветру

vibro

Як паказалі дасьледчыкі з унівэрсытэту Корнэла (ЗША), электрычную энэргію можна атрымліваць ад ветру ня толькі з дапамогай вялізарных турбін. Яны распрацавалі падвясныя панэлі, элемэнты якіх вібрыруюць пад дзеяньнем ветру, амаль як лісьце дрэваў. Для працы такіх панэляў дастаткова нават лёгкага брызу. (more…)

Новы рэкорд электрамабіля: 1000 км на адным зарадзе

elmob

Адным з недахопаў электрамабіля эксперты часта называюць прывязанасьць да электраразэткі. Каб пераканаць такое меркаваньне ў адваротным, японскі клюб аматараў электрамабіляў вырашыў досьледным шляхам устанавіць, на колькі кілямэтраў прабегу хопіць аднаго зараду акумулятару. (more…)

Будаўніцтва дзьвюх малых ГЭС плянуецца пачаць у Менску ў дадзеным годзе

Drazdy2

Будаўніцтва дзьвюх малых ГЭС плянуецца пачаць у Менску ў дадзеным годзе – на вадасховішчы Дразды і Мінскай станцыі аэрацыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік аддзелу энэргетыкі Мінгарвыканкаму Анатоль Лаўнічук на паседжаньні мэрыі. Паседжаньне было прысьвечана выкананьню ў сталіцы мерапрыемстваў па энэргазьберажэньню ў 2009 і 2010 гадах у сувязі з патрабаваньнямі Дырэктывы №3. (more…)

«Незалежныя» прыпынкі грамадзкага транспарту

sp1

У Сан-Францыска ідзе рэалізацыя праекту, у ходзе якога ў горадзе будзе ўсталявана 1100 энэрганезалежных прыпынкаў грамадзкага транспарту. Бюджэт праекту – 300 мільёнаў даляраў, ажыцьцявіць яго плянуюць за 4 гады. (more…)

Падземныя паветраныя сховішчы

piaczora

Разам з пытаньнем выпрацоўкі электраэнэргіі, побач заўсёды стаіць праблема акумуляцыі. Цікавае рашэньне гэтай праблемы прапануецца ў выглядзе падземных паветраных сховішчаў. (more…)